Дэндрабена васьмігранная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Дэндрабена васьмігранная |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Dendrobaena octaedra Savigny, 1826
|
|
Дэндрабена васьмігранная (Dendrobaena octaedra) — від дажджавых чарвей сямейства Lumbricidae, які жыве ў лясных і вільготных кіслых глебах. Ён прысутнічае на значнай частцы планеты, асабліва ва ўмераным і кантынентальным клімаце.
Апісанне
Невялікі дажджавы чарвяк даўжынёй ад 3 да 6 см, дыяметрам ад 1 да 2,5 мм і масай ад 0,8 да 1 г. Афарбаваны ў барвова-чырвоны колер з градыентам спераду. Яго палавыя сегменты маюць выразную вентральную пляму[1].
Прадстаўнікі віда на паверхні глебы ў раскладаных арганічных рэчывах раслін і жывёл, дзе з’яўляюцца сапрафагамі і капрафагамі. У адрозненне ад многіх відаў дажджавых чарвякоў, ён любіць кіслыя глебы і можа вытрымліваць вельмі нізкія тэмпературы (да −14 °C). Метабалізм у яго актыўны, але ён не пераносіць глеб з нізкім утрыманнем кіслароду. Размнажаецца шляхам партэнагенезу[1][2].
Спосаб жыцця
Dendrobaena octaedra жыве ў лясной падсцілцы, торфе, вільготных верасоўніках, кіслых лугах і вільготных глебах каля рэк. Асабліва прыкметная яго роля ў раскладанні лясных глеб[1][3]. З'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі круглых чарвей сямейства метастрангіліды (Metastrongylidae)[4][5][6].
Арэал
Від палеарктычнага паходжання, распаўсюджаны па ўсім свеце[3] і лічыцца інвазійным у Паўночнай Амерыцы[7] . Прысутнічае ва ўсіх краінах Еўропы.
Крыніцы
- ↑ а б в Fiches de présentation des espèces communes chez les lombriciens, OPVT, EcoBioSoil, Université de Rennes (lire en ligne)
- ↑ Jorge Cancela da Fonseca Bouché, MB. Lombriciens de France -Ecologie et systématique. Paris, Institut national de la Recherche Agronomique, Annales de Zoologie -Ecologie animale, numéro hors série, 1972 // Revue d'Écologie (La Terre et La Vie). — 1973. — В. 1. — Т. 27. — С. 153–155.
- ↑ а б Ricarda Lehmitz, JöRg RöMbke, Stephan JäNsch, Stefanie KrüCk, Anneke Beylich, Ulfert Graefe Checklist of earthworms (Oligochaeta: Lumbricidae) from Germany // Zootaxa. — 2014-09-23. — В. 2. — Т. 3866. — ISSN 1175-5334. — DOI:10.11646/zootaxa.3866.2.3
- ↑ Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 66. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
- ↑ Шульц, Р. С. Дождевые черви как промежуточные хозяева свиных метастронгилид и их естественная зараженность. — Труды Башкирской гельминтологической экспедиции. — Уфа, 1938. — С. с. 187 - 233.
- ↑ Назарова, Н. С., Утенкова, А. П. Влияние условий обитания дождевых червей на их зараженность личинками Metastrongylus в Беловежской пуўе. — Труды Всесоюзного института гельминтологии им. К. И. Скрябина. — 1967. — Т. 13. — С. 187 - 191.
- ↑ A comprehensive list of non-native species established in three major regions of the United States: Version 3.0 - ScienceBase-Catalog (англ.) (нявызн.) ?. www.sciencebase.gov. Праверана 20 сакавіка 2025.
Спасылкі