Рыхард Саламонавіч Шульц
Рыхард Саламонавіч Шульц (16.06.1886, Саратаў — 9.10.1973, Алматы) — савецкі гельмінтолаг, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі Казахскай ССР (1956). БіяграфіяУдзельнічаў у грамадзянскай вайне (1-я конная армія ) і барацьбе з басмачамі (Бухарская вайсковая групоўка Туркестанскага фронту ). Скончыў Саратаўскі ўніверсітэт (1919). У 1923—1924 гадах — супрацоўнік Бухарскай экспедыцыі па вывучэнні паразітарных хвароб. У 1924—1929 гадах — асістэнт кафедры гельмінталогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай жывёлагадоўлі (Масква). У 1929—1941 гадах намеснік дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі. У 1947—1967 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, навуковы кансультант Казахскага НДІ ветэрынарыі . Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя працы прысвечаны марфалогіі і біялогіі, філагеніі і сістэматыцы гельмінтаў, а таксама імуналогіі і патагенезу гельмінтозаў жывёл, іх выяўленню, лячэнню і прафілактыцы. Р. Шульц прапанаваў спосаб выгнання глістоў з арганізма буйной рагатай жывёлы пры аскарыдозах і лёгачных гельмінтозах свіней, эхінакакозе буйной рагатай жывёлы, заклаў асновы прафілактыкі кішачных цэстозаў , займаўся прафілактыкай эхінакакозу ў авечкагадоўлі і інш. Цікавіўся пытаннямі пошуку спосабаў барацьбы з гельмінтозамі. Навуковыя працы
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia