Дэні Аела
Дэні Аела (англ.: Danny Aiello), поўнае імя — Дэніэл Луіс Аела малодшы (англ.: Daniel Louis Aiello, Jr); 20 чэрвеня 1933, Бруклін, ЗША — 12 снежня 2019) — амерыканскі акцёр, прадзюсар і сцэнарыст. Кінакар’еру Дэні пачаў даволі позна. Першы кінафільм, у якім з’явіўся Аела, выйшаў у свет у 1972 годзе. За час сваёй кінакар’еры акцёр сыграў каля дзевяноста роляў. У большасці выпадкаў акцёр выступаў у вобразах жорсткіх паліцыянтаў ці працоўных, якім у большай ступені ўласцівая цвёрдасць характару і дзесьці жорсткасць, а таксама вульгарнасць. Не абышлося і без персанажаў, галоўнай рысай якіх было пачуццё гумару і самаіроніі. Адным з узлётаў у кінакар’еры Аела быў удзел у найвядомым фільме «Аднойчы ў Амерыцы». У карціне акцёр выканаў ролю начальніка паліцыі. Пасля Аела ўдалося папрацаваць з такім вядомым рэжысёрам, як Вудзі Ален. Дэні зняўся ў яго фільмах — «Пурпурная ружа Каіра», «Брадвей Дэні Роўз» і «Дні радыё». Дэні Аела выпусціў некалькі кружэлак. У апошні час акцёр Дэні Аела працягваў здымацца ў кіно. Фільмаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia