Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы
літ.: Valstybės saugumo departamentas
Выява лагатыпа
Краіна
Створана 1918
Сайт vsd.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі, ДДБ (літ.: Valstybės saugumo departamentas, VSD) — спецыяльная служба Літвы. Займаецца разведкай, контрразведкай і абаронай сакрэтнай інфармацыі.

Дзейнасць

Разведвальнай мэтай ДДБ з’яўляецца выяўленне пагроз з-за мяжы, якія ўяўляюць небяспеку для суверэнітэту, тэрытарыяльнай бяспекі, канстытуцыйнага ладу, інтарэсаў Літвы, абароны і эканамічнай моцы.

Мэты контрразведкі:

  • Прагназаваць, выяўляць і ліквідаваць пагрозы, якія ўзнікаюць у Літве і могуць паўплываць на палітыку ці эканоміку, парушыць суверэнітэт Літвы, тэрытарыяльную бяспеку, канстытуцыйны парадак, інтарэсы Літвы, абарону і эканамічную моц Літвы;
  • Выяўляць дзейнасць замежнай разведкі або падобных устаноў і іх агентаў;
  • Арганізаваць і ажыццяўляць ахову дзяржаўных і службовых сакрэтаў і кантраляваць ахову сакрэтаў у Літве і яе замежных установах.

Гісторыя

27 кастрычніка 1918 года ў складзе літоўскай арміі створаны Аддзел разведкі. У 1923 годзе, калі сітуацыя ва Усходняй Еўропе стабілізавалася і Літоўская дзяржава была прызнана міжнароднай супольнасцю, орган быў рэарганізаваны: ваенная разведка і контрразведка былі пакінуты арміі, а палітычны нагляд перададзены Міністэрству ўнутраных спраў (у жніўні—снежні 1923 курыраваўся крымінальным аддзелам «Б», у 1924–1926 — аддзелам палітычнай паліцыі, у 1927 — аддзелам «А» Упраўлення крымінальнай паліцыі, у 1927 — І аддзелам).

1 чэрвеня 1933 годзе Калегія крымінальнай паліцыі была рэарганізавана ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі. Гэтая дата лічыцца днём заснавання ДДБ. Установа прызначалася для барацьбы з антыдзяржаўнымі (камуністычнымі, нацысцкімі і інш.) групоўкамі, прадухілення дзяржаўных пераваротаў і путчаў.

26 сакавіка 1990 год Урадам адноўленай Літоўскай Рэспублікі пры Кабінеце міністраў створана Служба дзяржаўнай бяспекі.

20 студзеня 1994 год Сейм прыняў Закон аб Службе дзяржаўнай бяспекі, вызначаючы накірункі дзейнасці службы[1]. У канцы года Урад зацвердзіў статут органа[2].

Крыніцы

Літаратура

  • Arvydas Anušauskas „Lietuvos slaptosios tarnybos, 1918–1940“, Vilnius, Mintis, 1993, ISBN 5-417-00652-1
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya