Контрразведка

Контрразведка, контрвыведка (ад лац.: contra — «супраць» і «разведка», англ.: counter-intelligence, ням.: Spionageabwehr) — дзейнасць спецыяльных службаў па спыненні разведвальнай (шпіёнскай) дзейнасці адпаведных органаў іншых дзяржаў: «разведка супраць разведкі».

Арганізацыі, якія займаюцца контрразведчыцкай дзейнасцю, часта выконваюць шэраг сумежных функцый у галіне дзяржаўнай бяспекі, напрыклад вядуць барацьбу супраць тэрарызму.

Контрразведка адносіцца да дзейнасці разведвальных арганізацый па прадухіленні паспяховага дазнання і збору разведвальнай інфармацыі пра іх непрыяцельскімі або варожымі разведвальнымі арганізацыямі.

Дзяржаўная разведвальная праграма падтрымлівае агульную абараназдольнасць краіны. Роля контрразведкі заключаецца ў абароне разведвальнага працэсу, прыкрыцці ўразлівасці перад нападамі «умоўнага праціўніка». Адной з праблем контрразведкі з’яўляецца шырокі дыяпазон патэнцыйных пагроз, поўная ацэнка якога з’яўляецца складанай задачай для прэвентыўных дзеянняў і прэвентыўных мер.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya