Дэпутат Вярхоўнага Савета БеларусіДэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі — выбарная асоба, якая ўваходзіла ў склад Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь — найвышэйшага прадстаўнічага і адзінага заканадаўчага органа дзяржаўнай улады краіны ў 1991—1996[1]. Статус і паўнамоцтвыВярхоўны Савет складаўся з 260 дэпутатаў, якія выбіраліся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на пяцігадовы тэрмін. Дэпутатам мог быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які валодаў выбарчым правам і дасягнуў 21 года[2]. Дэпутат меў права заканадаўчай ініцыятывы і не нёс юрыдычнай адказнасці за сваю дзейнасць у Вярхоўным Савеце, якую ажыццяўляў у адпаведнасці з Канстытуцыяй, як у перыяд выканання паўнамоцтваў, так і пасля іх спынення. Ён не мог быць арыштаваны, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці або іншым чынам пазбаўлены асабістай свабоды без згоды Вярхоўнага Савета, за выключэннем выпадкаў затрымання на месцы злачынства[2]. Крымінальная справа супраць дэпутата магла быць узбуджана Генеральным пракурорам са згоды Вярхоўнага Савета, а ў перыяд паміж сесіямі — са згоды Прэзідыума Вярхоўнага Савета[2]. Функцыі і дзейнасцьДэпутаты павінны былі асабіста ўдзельнічаць у галасаванні на пасяджэннях Вярхоўнага Савета. Яны прымалі ўдзел у распрацоўцы і прыняцці законаў, пастаноў, вырашэнні пытанняў дзяржаўнага значэння[1]. З ліку дэпутатаў выбіраліся:
У выпадку неабходнасці дэпутаты маглі ўваходзіць у склад следчых, рэвізійных і іншых часовых камісій Вярхоўнага Савета[2]. Дэпутаты былі абавязаны рэгулярна, не радзей аднаго разу на месяц, весці прыём грамадзян, а таксама справаздачыцца перад выбаршчыкамі, інфармаваць насельніцтва аб дзейнасці Вярхоўнага Савета і сваёй працы, выкананні праграм, наказаў выбаршчыкаў і перадвыбарнай праграмы[1]. Дэпутаты мелі права[1]:
Органы і службовыя асобы, якія атрымалі звароты або патрабаванні дэпутата, былі абавязаныя[1]:
Удзел у працэсе выбараў Прэзідэнта і зняцця з гэтай пасадыКандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь мог быць вылучаны не менш як 70 дэпутатамі Вярхоўнага Савета. Пытанне аб зняцці Прэзідэнта з пасады магло быць узнята па ініцыятыве не менш як 70 дэпутатаў[2]. Прэзідэнт мог быць зняты з пасады ў выпадку парушэння Канстытуцыі, учынення злачынства, або пры немагчымасці выканання абавязкаў па стане здароўя — рашэннем Вярхоўнага Савета, прынятым не менш як дзвюма трэцямі ад выбраных дэпутатаў[2]. АбмежаванніДэпутатамі Вярхоўнага Савета не мог быць:
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia