Дэў (армянская міфалогія)Дэў (арм.: դև) — у армянскай міфалогіі добры ці злы дух[1]. Апісваецца ў міфах, легендах і казках як волат з велізарнай галавой на плячах і вачамі памерам з гліняныя збаны ці талеркі (некаторыя дэвы — аднавокія), што спалучалі часам у сваім вобразе і рысы жывёл[2]. Дэў можа быць як добрым, так і злым — усе дэвы падзяляюцца на белых і чорных, прытым колер не заўсёды адпавядае характару (г.зн. белы можа быць і злым, а чорны — добрым). У легендах чараўнікі былі здольныя прымусіць дэва ўсяліцца ў цела чалавека[3]. З добрых дэваў вядомыя аралезы і урваканы, са злых — алы, айсы, чывалы і вішапы. Такія духі, як хадж, ставяцца да людзей нейтральна ў міфалогіі. Аблічча кожнага дэва адрозніваецца — прыкладам, пайрыкі прымаюць аблічча як прыгожых жанчын, так і асліх, якія жывуць у развалінах[2]. У казцы Аванеса Туманяна «Райская кветка» дэў з'яўляецца вартавым райскай кветкі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia