Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання (Славакія)![]() Ева́нгельская царква́ А́ўгсбургскага вызна́ння (славацк.: Evanjelická cirkev augsburského vyznania, ECAV) — другая па велічыні царква ў Славакіі пасля рымска-каталіцкая царква. Заснаваная на вучэнні нямецкага рэфарматара Марціна Лютэра. Паводле звестак 2001 года да яе адносіліся 6,93% насельніцтва Славакіі, што складае 372 858 асоб. У 2004 годзе царква налічвала 326 збораў, 357 святароў і 651 цэркваў і малітоўных дамоў. Евангельская царква Аўгсбургскага вызнання Славакіі з'яўляецца членам Сусветнага савета цэркваў, Сусветнай лютэранскай федэрацыі і Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў. Гісторыя![]() Рэфармацыя ў Славакію трапіла праз вучэнне Яна Гуса і рух Яна Іскры[1]. Пасля іх заняпаду значная колькасць збораў з першай паловы XVI стагоддзя пачынае схіляцца да Лютэравага вучэння. Такія зборы пачалі з'яўляцца ўжо праз некалькі гадоў пасля публікацыі Лютэравых пропаведзяў супраць індульгенцый у 1517 годзе. У 2-й палове XVI стагоддзя 2/3 насельніцтва складалі пратэстанты. На сінодзе ў Жыліне ў 1610 годзе былі ўсталяваны асновы арганізацыі царквы. Былі створаныя 3 суперінтэнданцыі (біскупствы) і абраныя іх першыя кіраўнікі (суперінтэнданты) — Эліяш Лані, Самуэль Мелік і Ісак Абрагамідэс для заходняй і цэнтральнай Славакіі. На ўсходзе краіны на сінодзе ў Спішске-Подграддзі 1614 года былі ўтвораны дзве суперінтэнданцыі. Мовай набажэнстваў славацкіх лютэранаў стала чэшская. З 1681 царква існавала з абмежаваннямі, уведзенымі Шопранскімі артыкуламі. Афіцыйны дазвол быў атрыманы Талеранцыйным патэнтам 1781 года, выдадзеным венгерскім імператарам Іосіфам II. Поўная роўнасць царквы з іншымі настала толькі ў 1848 годзе. Лібералізацыю ў стаўленні дзяржавы да евангельскай царквы азнаменаваў і імператарскі патэнт 1859 года, які спрычыніў унутрыцаркоўныя спрэчкі, вядомыя як патэнтальныя баі . Пасля ўтварэння ў 1918 Чэхаславацкай рэспублікі з Евангельскай царквы ў Венгрыі паўстала самастойная ЕЦАВ у Славакіі. Першы Статут царквы быў прыняты ў 1921 годзе. Царква ў перыяд Першай рэспублікі падтрымлівала шчыльны кантакт з Евангельскай царквой чэшскіх братоў. Пасля прыходу да ўлады камуністаў у 1948 годзе лютэранская царква была пазбаўлена сваіх школаў і сацыяльных устаноў, шматлікія перыёдыкі зачыненыя. Больш за сотню святароў трапілі пад пераслед, многія з іх былі зняволены і пазбаўленыя магчымасці выконваць набажэнствы. Структура![]() Асноўнай структурнай адзінкай ёсць царкоўны збор. Зборы аб'яднаныя ў сеньяраты, сеньяраты ў акругі. ЕЦАВ падзеленая на дзве акругі: Усходнюю і Заходнюю — і на 14 сеньяратаў, 8 з якіх уваходзяць у Заходнюю, астатнія 6 — ва Усходнюю акругу[2]:
Выканаўчыя органы царквы на ўсіх узроўнях складаюцца з канвента, найвышэйшага органа збору, прэсвітарства і пасадніцтва. Заканадаўчы і найвышэйшы адміністрацыйны орган славацкай евангельскай царквы прадстаўлены сінодам. Паводле Статута царквы тэрмін абрання прадстаўнікоў на ўсіх узроўняў — 6 гадоў. Святары царквы абіраюцца зборам кожныя 10 гадоў[3]. ВераЭЦАВ вызнае біблейскія Евангеллі крыніцаю веры ў трыадзінага Бога і законам жыцця. Галавою царквы лічыцца Ісус Хрыстос, усе астатнія вернікі — Боскія дзеці, аднолькавыя міжсобку. У дачыненні да святароў слова «айцец» не ўжываецца, бо паводле Ісусавых словаў яно можа азначаць адно нябеснага Айца. У дадатак да азначэнняў біскуп, сеньёр, пастар выкарыстоўваецца слова «брат». Сімвалем веры прызнаецца Аўгсбургскае вызнанне. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia