Эдыкт аб талерантнасці![]() Эдыкт аб талерантнасці (ням.: Toleranzpatent) — дакумент, выдадзены імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Іосіфам II 13 кастрычніка 1781 года[1]. Эдыкт фактычна завяршыў Контррэфармацыю ў Габсбургскай імперыі. Гэты дакумент натхніў асветніцкія ідэалы Іосіфа II (іосіфізм), і ў наступным годзе ён выдаў Талеранцыйны эдыкт. Паводле эдыкта евангелісты (лютэране і кальвіністы), а таксама праваслаўныя, якія насялялі Цыслейтанскую частку імперыі Габсбургаў, атрымалі свабоду веравызнання[2], мажлівасць будаўніцтва дамоў малітвы і ўрэгулявання стасункаў з пануючай Каталіцкай царквой (напрыклад, належныя плацяжы). Прыхільнікі гэтых веравызнанняў былі практычна ўраўнаваныя ў грамадзянскіх правах з каталікамі: атрымалі магчымасць валодаць маёнткамі, займацца рамёствамі, пражываць у гарадах, атрымліваць навуковыя званні і займаць дзяржаўныя пасады. Тым не менш, каталіцтва заставалася дзяржаўнай канфесіяй, і дамы малітвы іншых канфесій маглі будавацца толькі з пэўнымі абмежаваннямі: напрыклад, галоўны ўваход нельга было рабіць з боку вуліцы, таксама былі забароненыя вежы (хоць у Драгомыслі такі дазвол быў атрыманы). ![]() Пасля выдання эдыкта на тэрыторыі Цыслейтаніі зборы паўсталі ў такіх мясцінах, як Вена, Верхняя Аўстрыя, Трыест і Прага. Агулам за тры гады пасля выдання эдыкта ў Аўстрыі і па-за Аўстрыйскай Сілезіяй паўстала 50 збораў. Ва ўсходняй частцы Аўстрыйскай Сілезіі — на Цешынскай Сілезіі — знаходзілася найбольшая на той час суполка лютэран на тэрыторыі Цыслейтаніі. Гэтую правінцыю ад астатніх адрознівала тое, што тут ужо існавала г. зв. царква ласкі (Царква Ісуса ў Цешыне), таму эдыкт быў тут прыняты ў іншай фармулёўцы[3]. Дзякуючы выданню Эдыкта аб талерантнасці да цешынскай царквы далучыліся новыя зборы рэгіёна: у Бельскай, Яважы, Блудавіцах, Комарнай Льготцы, Вісле, Быстржыцах, Устрані, Галешаве, Наўсях, Драгомыслі, Старой Бельскай. У заходняй, опаўскай частцы правінцыі паўстаў толькі адзін збор у Голчавіцах (па-нямецку: Hillersdorf). У наступныя гады выдадзеныя яшчэ некалькі дэкрэтаў, дапаўняючых эдыкт, у тым ліку з мэтай стрымання далейшага развіцця евангельскай царквы на тэрыторыі дзяржавы. Поўнае ўраўнаванне ў рэлігійных правах адбылося ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў пару Вясны народаў. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
СпасылкіУ Вікітэцы ёсць арыгінал тэксту па гэтай тэме.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia