Евангелічныя могілкі (Вільня)
Евангелічныя могілкі — колішнія могілкі ў Вільні, які размяшчаліся на Боўфалавай гары ў раёне Пагулянкі. Могілкі былі закладзены паводле планаў віленскага садоўніка Вебера. Спачатку гэта былі лютэранскія могілкі, але з 1830 г. тут адбываліся і пахаванні кальвіністаў. У 1819 годзе паводле праекта Каралем Шыльдгаўзенам была пабудавана могілкавая капліца (не зберглася). Могілкі пацярпелі ў час ваенных дзеянняў. У 1956 годзе могілкі закрыты, некаторыя надмагіллі былі перавезены на могілкі на Росе і ў Салтанішках. У 1960 годзе была знесена могілкавая капліца і на гэтай тэрыторыі створаны гарадскі парк, а ў 1974 годзе пабудаваны Палац шлюбаў[1]. На былых могілках захаваўся толькі класіцыстычны маўзалей роду Нішкоўскіх (архітэктар Караль Падчашынскі), які цяпер выкарыстоўваецца я сувенірны кіёск. У гэтым маўзалеі быў пахаваны Ян Фрыдэрык Нішкоўскі (1774—1816), прафесар хірургіі Віленскага ўніверсітэта[1]. Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках![]()
Галерэя
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia