Караль Падчашынскі
Караль (Карл Іванавіч[1][2]) Падчашы́нскі (7 лістапада 1790, в. Жырмуны, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь — 7 красавіка 1860) — архітэктар, прадстаўнік класіцызму, прафесар Віленскага ўніверсітэта. БіяграфіяБацька — Ян Падчашынскі, тэарэтык архітэктуры. Караль Падчашынскі вучыўся ў Брэсцкай базыльянскай школе і ў Крамянецкім ліцэі[крыніца?], у Віленскім універсітэце (1813—1814), удасканальваўся ў Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (1814—1816), у Францыі і Італіі (1817—1819). У 1819—1831 гадах узначальваў кафедру архітэктуры Віленскага ўніверсітэта[2], у 1838—1853 жыў у маёнтку пад Нясвіжам, пазней у Вільні і ў Варшаве. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні. Магіла не захавалася. Творы![]() Перабудаваў у 1817 годзе інтэр'ер Аулы (Калоннай залы) у будынку ўніверсітэта. Іншай працай Падчашынскага як архітэктара-інтэр’ерыста стала цяперашняя прафесарская чытальная зала на трэцім паверсе ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта. Яшчэ ў 1806 годзе архітэктар імператарскага Віленскага ўніверсітэта Міхал Шульц рэканструяваў гэта памяшканне ў залу для для мінералагічнага музея. У 1819—1822 гадах Падчашынскі стварыў столь з глыбокімі кесонамі з разеткамі і фрыз з арнаментам лісця аканта на сінім фоне[3]. Зафарбаваны пазней фрыз быў адноўлены пры рэканструкцыі ў 1919 годзе прафесарам універсітэта Стэфана Баторыя Фердынандам Рушчыцам. Яшчэ пазней класіцыстычны дэкор залы быў адноўлены ў 1970 годзе, калі сценам быў вернуты першапачатковы шэры колер[4]. Да найважнейшых прац Падчашынскага ў ансамблі Вільнюскага ўніверсітэта гісторыкі архітэктуры адносяць рэканструкцыю касцёла Святых Янаў у Вільні. У 1826 годзе ён стварыў шэраг новых элементаў інтэр’еру (драўляны амбон, упрыгожаны пазалочанай разбой, і іншыя). У 1827—1829 гадах Падчашынскі перабудаваў паўднёвы фасад касцёла Св. Янаў, які выходзіць на вуліцу Яна (цяпер Швянта Ёна, Švento Jono g.), у формах позняга класіцызму. У плоскасці фасада былі выдзелены два яруса, ніжні дзяліўся нішамі, верхні — парамі арак паміж пілястрамі. Цэнтр акцэнтаваны порцікам з чатырма карынфскімі калонамі. Істотныя змены былі ўнесены Падчашынскім у інтэр’ер касцёла. Такім чынам храм, архітэктурнае аблічча якога сфармаваўся ў эпоху готыкі і барока, быў дапоўнены элементамі класіцызму[3]. Акрамя таго, па праекце Падчашынскага ў паўночным нефе храма ў 1828 годзе быў устаноўлены помнік рэктару Іераніму Страйноўскаму. ![]() ![]() Рэканструяваў таксама іншыя будынкі, якія належалі ўніверсітэту, прыстасоўваючы іх для яго патрэб. Праектаваў палац сядзібы Міхала Балінскага ў Яшунах (1824—1828) і палацы ў Тускуленах і Жылічах (1830-я г.), будынкі гімназій у Слуцку, Камянцы Падольскім і Свіслачы, вучылішчаў у Бабруйску, Невелі (абодва каля 1819, разам з арх. К. Хршчановічам), Мазыры (1820-я г.); палац генерал-губернатара (1825—1832, разам з арх. В. Стасавым). Найбольш удалым яго творам лічыцца помнік позняга класіцызму евангелічна-рэфармацкая царква (1830—1835) ў Вільні на вуліцы Завальнай (цяпер Піліма; (літ.: Pylimo g.). Была спраектавана ў 1829 годзе, пабудавана ў 1830—1835 гадах. У савецкі час у гэтым будынку размяшчаўся кінатэатр «Хроніка» (літ.: «Kronika»). Тэарэтычная спадчынаАўтар першага ў Беларусі і Літве падручніка тэорыі архітэктуры «Пачаткі архітэктуры для акадэмічнай моладзі» (на польскай мове; т. 1—3, Вільня, 1828—1857, артыкулаў пра выкладанне архітэктуры, даглядання за садамі і паркамі, аб сваім настаўніку Л. Стуоке-Гуцявічусе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia