Егіпталогія
Егіпталогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае мову, культуру і гісторыю Старажытнага Егіпта. Гістарычны нарысДа канца XVIII стагоддзя веды аб Старажытным Егіпце былі бессістэмнымі і засноўваліся на некрытычным прыняцці звестак са старажытнагрэчаскіх крыніц (Горапалон, Герадот і інш.). Новая хваля цікавасці да Егіпта і яго культуры ўзнялася ў выніку Егіпецкай экспедыцыі Напалеона, падчас якой яго суправаджалі мастак Віва-Дэнон і калекцыянер Дравеці, якія шмат зрабілі для папулярызацыі Старажытнага Егіпта ў Еўропе. Матывы старажытнаегіпецкага мастацтва сталі атрыбутам стылю ампір, а адною з граней эпохі рамантызму стала мода на ўсё егіпецкае (егіптаманія). Найбольш значным вынікам Егіпецкай экспедыцыі стала адкрыццё Разецкага каменя — двухмоўнага грэка-егіпецкага надпісу, над дэшыфроўкай якой беспаспяхова працавалі семітолагі Сільвестр дэ Сасі, Томас Юнг, Давід Окерблад і іншыя. Ім удалося зразумець, што частка знакаў егіпецкага пісьма адлюстроўвала не словы, а гукі, аднак яны праігнаравалі кансанантны характар егіпецкага пісьма (што выглядае асабліва дзіўным, улічваючы тое, што ўсе яны былі семітолагамі, добра знаёмымі з кансанантнымі пісьменнасцямі). Пачаткам навуковай егіпталогіі прынята лічыць публікацыю Ж. Ф. Шампальёна 14 верасня 1822 г. «Пісьма да спадара Дасье», у якім упершыню ў еўрапейскай навуковай традыцыі дакладна апісвалася сістэма старажытнаегіпецкага іерагліфічнага пісьма. З адкрыццём Шампальёна пачаўся бурны рост маладой навукі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia