Ежы Францішак Грабоўскі
Ежы Францішак Грабоўскі (польск.: Jerzy Franciszek Grabowski; ?, мястэчка Свянцяны — пасля 1801) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Нарадзіўся ў сям’і Яна Ежы. Ахрышчаны 27 красавіка 1756 года ў мястэчку Койданава. Генерал-інспектар войскаў літоўскіх у 1783—1789 гадах, генерал-лейтэнант (1789). Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794 года, карыстаўся даверам Т. Касцюшкі. Удзельнік бітвы пад Соламі 15 чэрвеня 1794 года, абароны Вільні ў ліпені 1794 года. 3 кастрычніка 1794 года камандзір Наднарвенскай дывізіі. 1 лістапада 1794 года здаўся прускім войскам, быў зняволены ў Расіі, вызвалены Паўлам I. Выехаў у Парыж, дзе выступаў за стварэнне «літоўскіх» легіёнаў з былых вялікалітоўскіх вайскоўцаў. У 1798—1799 гадах галоўнакамандуючы войскамі Рымскай рэспублікі. У 1801 годзе прэтэндаваў на пасаду камандзіра Наддунайскага легіёна пасля адстаўкі К. О. Князевіча . Далейшы лёс невядомы. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia