Свянцяны
Свянця́ны[2], таксама Швянчоніс[3] (літ.: Švenčionys) — горад у Літве, адміністрацыйны цэнтр Свянцянскага раёна Віленскага павета. Размешчаны за 6 км ад літоўска-беларускай дзяржаўнай граніцы, за 60 км на ўсход ад Вільні; аўтамабільныя дарогі звязваюць горад з Вільняй, Езяросамі, Лынтупамі. Свянцяны — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны) і Нальшанскага краю[4]. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. НазваПаходжанне тапоніма «Свянцяны» звязваюць са святым гаем, на месцы якога альбо побач з якім узнікла першае паселішча[4]. ГісторыяРанняя гісторыяУпершыню Свянцяны ўпамінаюцца ў ХV стагоддзі. Паселішча ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і стаяла на шляху да Полацка і Віцебска. У Свянцянах быў палац вялікага князя Вітаўта, паводле загаду якога тут збудавалі першы касцёл. Апрача таго, Вітаўт запрасіў у горада татараў. Росквіт Свянцян адбываўся ў другую палову XV—XVI стагоддзі. У 1486 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык надаў гораду Магдэбургскае права. З 1565 года ў Свянцянах месціўся земскі суд. У 1633 годзе ў ваколіцах горада заснавалі францысканскі кляштар. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свянцяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, спачатку у Літоўскай губерні, потым у Віленскай губерні. З 1795 года Свянцяны — цэнтр Завілейскага павета, які ў 1842 годзе быў перайменаваны ў Свянцянскі павет. У часе вайны 1812 года ў месце спыняўся Напалеон. Свянцяны былі галоўным апорным пунктам у часы паўстання 1830—1831 гадоў. 22 сакавіка 1860 года створаны праект гарадскога герба: «у блакітным полі дзве сярэбраныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі»[5]. У канцы XIX стагоддзя ў Свянцянах дзейнічалі праваслаўная і стараверская цэрквы, касцёл, 6 сінагог і яўрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі гарадская, прыходская, 2-класная яўрэйскае вучылішча і талмуд-тора. Акрамя таго, у месце была бальніца[6]. Найноўшы час![]() У час Першай сусветнай вайны германскія войскі 9 верасня 1915 года пачалі Свянцянскі прарыў, расійскі фронт быў разбіты, горад заняты нямецкімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У той жа час на тэрыторыі прэтэндавала Літва. У канцы 1918 года горад заняла Чырвоная армія. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, Свянцяны сталі цэнтрам павета («падраёна»)[7]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Неўзабаве горад занялі польскія войскі. У 1920 годзе горад быў пад кантролем Літвы, але ў далейшым Свянцяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920), а з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. У складзе Польшчы Свянцяны былі цэнтрам гімны ў складзе Віленскага ваяводства, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У 1930-х гадах у Свянцянах дзейнічаў акруговы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі[8]. 20 кастрычніка 1933 года да Свянцян далучылі населены пункт з аднайменнай гміны — засценак Лігумы (мясцовая назва — Падлігумы)[9]. У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі 1939 года Свянцяны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, атрымаўшы статус раённага цэнтра Вілейскай вобласці. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў горад Літоўскай ССР. Цягам 1941—1944 гадоў Свянцяны былі пад акупацыяй Германіі. У горадзе былі забіты 4 тысячы яўрэяў. 20 траўня 1942 года былі забіты каля 400 жыхароў, у большасці палякаў[10]. У 1994 годзе ўтварыліся дзве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Свянцянскага раёна (старшыня Ніна Сусвіла) і Свянцянскае аддзяленне ТБК, якое ў 1997 годзе аб’ядналася з Беларускім таварыствам Свянцянскага раёна[11]. Насельніцтва![]()
ЭканомікаПрадпрыемствы харчовай прамысловасці, швейная фабрыка і фабрыка перапрацоўкі лекавых раслін. КультураДзейнічае Нальшанскі музей (колішні Свянцянскі краязнаўчы). Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia