Езярышчанскі бой
Езярышчанскі бой — аперацыя партызан 2-й і 4-й Беларускіх брыгад па разгрому фашысцкага гарнізона на станцыі Езярышча Мехаўскага раёна з мэтай зрыву перавозак па чыгунцы Невель — Віцебск. Агульнае кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў начальнік аб'яднанага штабу партызанскіх войск Полацкай зоны А. Я. Марчанка. Бой3 групы (каля 100 чалавек) з атрадаў 2-й Беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі ў ноч з 6 на 7 верасня 1942 года нанеслі асноўны ўдар па станцыі. У гэты час 3 атрады 4-й Беларускай партызанскай брыгады, якія дзейнічалі з поўдня і з захаду ад станцыі Езярышча, адцягнулі на сябе агнявыя сілы праціўніка, чым забяспечылі поспех партызан 2-й Беларускай брыгады. Партызаны знішчылі чыгуначную станцыю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем і ваеннай маёмасцю, прывялі ў непрыгоднасць чыгуначнае палатно, спалілі будынкі пошты і гасцініцы-рэстарана, забралі апаратуру дыспетчарскага ўпраўлення і радыёапаратуру, знішчылі каля 55 фашыстаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia