Еленка (Крупскі раён)
Е́ленка[1] (трансліт.: Jelienka, руск.: Еленка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета. ГісторыяВядома з 16 ст., «даннікі» на Ельнянах належалі да маёнтка Падбярэззе. Каля 1590 г. вёску атрымаў у спадчыну Мікалай Падбярэзскі, потым Рафал Падбярэзскі. Станам на 1590 год — 9 двароў, 5 валок зямлі. У 1641 годзе пасля смерці Р. Пабярэзскага ў закладзе ў Рыгора Абрамавіча Пабярэзскага. Да 1772 года вёска, уласнасць пана Барташэвіча. Да канца 19 ст. — 10 двароў, 67 жыхароў. З 1924 года ў складзе Сакалавіцкага сельсавета, потым Бобрскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Ленінец», 17 двароў, 70 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 7 чалавек, вёска амаль цалкам спалена фашыстамі. Пасля вайны адбудавана, з 1950 года ў складзе ўзбуйненага калгаса «Перамога», з 1960 г. — саўгаса, потым — калгаса «Бобр». Станам на 01.01.1998 года — 5 гаспадарак, 7 жыхароў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia