Емяльян Кліментавіч Азаранка
Емяльян Кліментавіч Аза́ранка[1] (17 ліпеня 1908, Узнікі, Магілёўская губерня — 22 лютага 1988, Мінск) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1962), прафесар (1962). БіяграфіяНарадзіўся 17 ліпеня 1908 года ў вёсцы Узнікі Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок Красная Слабада ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум і да 1932 года працаваў у Ветрынскім раёне ў дзіцячым доме. У 1938 годзе скончыў астранома-геадэзічнае аддзяленне матэматыка-механічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта. У 1938—1939 гг. — намеснік дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце Арлоўскага педагагічнага інстытута. У 1939—1941 гг. на пасадах дырэктара настаўніцкага інстытута і педагагічнага тэхнікума ў Чарапаўцы, у 1941—1944 гг. намеснік дырэктара Валагодскага педагагічнага інстытута. У 1944—1949 гг. Е. К. Азаранка на партыйнай рабоце — загадчык сектарам навукі і вышэйшых навучальных устаноў, кансультант аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. Адначасова ў 1946—1949 гг. — старшы выкладчык кафедры ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. У 1948 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук завочнай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б), у 1949—1950 гг. вучыўся на курсах дысертантаў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК УКП(б). У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Барацьба М. В. Ламаносава за матэрыялізм супраць ідэалізму ў прыродазнаўстве». У 1950—1954 гг. — прарэктар па навучальнай рабоце, з 1951 года — дацэнт кафедры гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954—1956 гг. у дактарантуры Інстытута філасофіі Акадэміі навук СССР. З 1956 г. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1957—1972 гг. — загадчык кафедрай гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Мінскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Светагляд М. В. Ламаносава». У 1972—1974 гг. — прафесар кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Мінскага медыцынскага інстытута, у 1974—1975 гг. — прафесар-кансультант. Памёр 22 лютага 1988 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках. Навуковая і грамадская дзейнасцьВучонаму належаць працы па праблемах дыялектычнага матэрыялізму, сацыялістычнай філасофіі і культуры. Займаўся вывучэннем філасофскіх поглядаў М. В. Ламаносава. Шэраг сваіх прац прысвяціў светапогляду палітычных дзеячаў. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку метадычнага характару. Сярод апублікаванага:
Абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога і раённых Саветаў народных дэпутатаў. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia