Ерануі Аршакаўна Асламазян
Ерануі (Еран) Аршакаўна Асламазян (1909—1998) — армянская і савецкая мастачка, графік. Член Саюза мастакоў СССР. Заслужаны мастак Армянскай ССР. БіяграфіяГрэчаскага паходжання. Нарадзілася ў Асманскай імперыі, у дзяцінстве з сям'ёй пераехала ў Гюмры. У 1926—1929 гг. навучалася ў Ерэванскім мастацкім тэхнікуме пад кіраўніцтвам С. М. Агаджаняна, у 1931—1937 працягнула навуку ў Ленінградскім Інстытуце малярства, скульптуры і архітэктуры ім. І. Я. Рэпіна у А. А. Асмёркіна. Сфармавалася як мастак у Расіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны мастачка мабілізавала ўсе свае сілы на стварэнне твораў, што адгукаліся на запыты часу. Пазней працавала настаўнікам малярства і малюнка. Е. Асламазян — аўтар шэрага партрэтаў, краявідаў, нацюрмортаў, жанравых палотнаў. Кахала малярства, таксама спрабавала сябе ў тэатральным афармленні, гравюры. Займалася керамікай. Персанальныя выстаўкі ў Маскве і Ленінградзе (1958). У сваім мастацтве з'яўляецца тыпова ўсходнім мастаком, які належаў да савецкай мастацкай эліты спачатку Ленінграда, а потым і Масквы. Творы знаходзяцца музеях Арменіі, Расіі і за мяжой, у прыватнасці ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнай галерэі Арменіі, Дрэздэнскай галерэі. Сястра — Марыям Асламазян (1907—2006), мастак. Народны мастак СССР. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia