Марыям Аршакаўна Асламазян
Марыям Аршакаўна Асламазян (1907—2006) — савецкі армянскі мастак, графік. Народны мастак СССР (1990). Член Саюза мастакоў СССР з 1939 года. Член КПСС з 1946 года. БіяграфіяНарадзілася ў сяле Баш-Шырак Карскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Александропалі (Гюмры). Скончыла Ерэванскі мастацка-прамысловы тэхнікум (1929, вучылася ў С. Аракеляна і С. Агаджаняна) і ленінградскі Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва (Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў) (1933, вучылася ў К. С. Пятрова-Водкіна, А. І. Савінава). Прадстаўнік армянскай школы дэкаратыўна-плоскасцевага нацюрморта («Армянскі нацюрморт», 1955, «Квітнеючы чырвоны кактус», 1957, - абодва ў Траццякоўскай галерэі), аўтар тэматычных карцін («Вяртанне героя», 1943, «Песня героя», 1944, «Маці-гераіня», 1949, - усё ў Мастацкай галерэі Арменіі, Ерэван), партрэтаў. Памерла ў 2006 годзе ў Маскве. Сястра — Ерануі Асламазян (1909—1998), мастак. Заслужаны мастак Армянскай ССР. Памяць
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia