Еўрапейская акадэмія

Еўрапейская акадэмія
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі акадэмія і дабрачынная арганізацыя[d]
Кіраўнік Sierd Cloetingh[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1988
Абарот
  • 440 тыс. € (2020)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 чал. (2018)[4]
Колькасць членаў 3 885[5]
Член у
ae-info.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўрапейская акадэмія (лац.: Academia Europaea) — грамадская няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае вядучых вучоных еўрапейскіх краін. Створана ў 1988 годзе ў рамках канцэпцыі «Агульнаеўрапейскага дома» і аб’яднанай Еўропы. Акадэмія ўключае секцыі па ўсіх асноўных раздзелах прыродазнаўчых і гуманітарных навук,[8] выдае часопіс European Review  (англ.).[9] Прэзідэнт (з 2021 года) — Мар’я Макараў (фінск.: Marja Makarow).

Штаб-кватэра Еўрапейскай акадэміі размешчана ў Лондане, у будынку Сенат-Хаўс Лонданскага ўніверсітэта на Малет-стрыт.[10]

Гісторыя

Канцэпцыя «Еўрапейскай акадэміі навук» узнікла на сустрэчы ў Парыжы еўрапейскіх міністраў навукі ў 1985 годзе. Затым Каралеўскае таварыства (Вялікабрытанія) у чэрвені 1986 года арганізавала сустрэчу ў Лондане шэрагу навукоўцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў, дзе была ўхвалена ідэя стварэння акадэміі.[11]

Academia Europaea была заснавана як «Еўрапейская акадэмія прыродазнаўчых, гуманітарных навук і літаратуры» (англ.: European Academy of Sciences, Humanities and Letters) на сходзе, які праходзіў у Кембрыджы ў верасні 1988 года. Першым прэзідэнтам быў абраны Арнольд Бёрджэн  (англ.) (англ.: Arnold Burgen). Міністр навукі Францыі Юбер Кур’ен  (англ.) (фр.: Hubert Curien), які пазней стаў другім прэзідэнтам акадэміі, выступіў з уступнай прамовай. Першае пленарнае паседжанне праходзіла ў Лондане ў чэрвені 1989 года, у той час Акадэмія ўжо налічвала 627 членаў.[11] Каралеўскае таварыства аказвала Academia Europaea эканамічную падтрымку, імкнучыся забяспечыць больш шырокае фінансаванне.[12]

Крыніцы

  1. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/academia-europaea--the-academy-of-europe?rid=527075517960-15
  2. https://www.ae-info.org/ae/Acad_Main/Contact_us Праверана 4 ліпеня 2020.
  3. (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
  4. (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  5. https://www.ae-info.org/ae/Acad_Main/List_of_Members/ListMembersByCountry
  6. EASSH Members
  7. https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/ Праверана 9 лістапада 2023.
  8. Dickson, David (4 September 1987). "Toward an Academia Europaea?". Science(англ.). 237 (4819): 1102. doi:10.1126/science.237.4819.1102. ISSN 0036-8075. PMID 17801623.
  9. The European Review. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2011. Праверана 1 студзеня 2012.
  10. Academia Europaea — London Headquarters. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  11. а б The Academy of Europe: History of the Academia Europaea. Праверана 12 January 2015.
  12. Collins, Peter (2016). The Royal society and the promotion of science since 1960. Cambridge: Cambridge university press. pp. 227–229. ISBN 9781107029262.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya