Еўрапейская кінаакадэміяЕўрапейская кінаакадэмія (англ.: European Film Academy, EFA) была заснавана ў 1988 годзе ў Берліне па ініцыятыве еўрапейскіх кінарэжысёраў для прасоўвання еўрапейскага кінематографа ў свеце. Акадэмія вядома сваёй штогадовай прэміяй. Гісторыя![]() У 1988 годзе акадэмію пад назвай Еўрапейскае кінематаграфічнае таварыства афіцыйна зарэгістраваў яго першы прэзідэнт, шведскі рэжысёр Інгмар Бергман разам з 40 кінавытворцамі з усёй Еўропы з мэтай садзейнічання ў прасоўванні еўрапейскага кінематаграфічнага мастацтва ва ўсім свеце і для падтрымкі інтарэсаў еўрапейскай кінавытворчасці. Першым старшынёй таварыства быў абраны Вім Вендэрс. Двума гадамі пазней Еўрапейскае кінематаграфічнае таварыства было перайменавана ў Еўрапейскую кінаакадэмію (англ.: European Film Academy, EFA), якая была зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя. У 1996 годзе Інгмар Бергман перадаў прэзідэнцтва Віму Вендэрсу, а новым старшынёй стаў брытанскі прадзюсар Нік Паўэл. Бягучым старшынёй EFA з’яўляецца польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Агнешка Холанд[1]. РадаНа 2017 год Еўрапейская кінаакадэмія мае наступны склад рады: [2]
Членства ў акадэміі паводле краінДа сярэдзіны 1990-ых гадоў колькасць сяброў кінаакадэміі была фіксаваная і складала 99 чалавек. У 1996 годзе было прынята рашэнне адкрыць кінаакадэмію для большай колькасці ўдзельнікаў[1]. Гэта прывяло да таго, што цягам наступных дзесяцігоддзяў колькасць кінаакадэмікаў пастаянна павялічвалася і ўрэшце дасягнула некалькіх тысяч. На 16 студзеня 2018 года сябрамі акадэміі з’яўляюцца 3339 чалавек. Гэта прадстаўнікі наступных краін: [3][4]
Сябрамі акадэміі з’яўляюцца чацвёра прадстаўнікоў Беларусі: кінарэжысёры Віктар Аслюк і Віктар Дашук, актрыса Яна Новікава і прадзюсар Вольга Чайкоўская.[3] Еўрапейская кінапрэмія![]() Штогадовая цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй (якая да 1996 года насіла назву «Фелікс») з’яўляецца галоўным мерапрыемствам, сярод тых, што праводзіць акадэмія. Цырымонія зазвычай адбываецца ў пачатку снежня ў адным з гарадоў Еўропы (часцей за ўсё ў Германіі). Першая цырымонія ўручэння прэміі сімвалічным чынам была праведзена ў Заходнім Берліне 26 лістапада 1988 года. Да ўдзелу дапускаюцца толькі еўрапейскія фільмы, рэжысёры і г.д. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia