Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Заснаваны 19 мая 2011
Месцазнаходжанне
Адрас вуліца Тадэуша Касцюшкі
zhabinka.museum.by

Дзяржаўная ўстанова культуры «Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» — музей у вёске Малыя Сяхновічы (Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць), размешчаны па вуліцы Тадэуша Касцюшкі, 21.

Гісторыя

У 1994 годзе ў Сяхновіцкай базавай школе быў створаны пакой, прысвечаны генералу Касцюшку і роду Касцюшак-Сяхновіцкіх. Пастаянна папаўняючыся, ён стаў асновай адкрытага 19 мая 2011 года Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Экспазіцыя

Перад музеям з вясны 1988 па 2025 гады стаяў першы помнік Касцюшку на землях сучаснай Беларусі — бюст Касцюшку, які быў створаны прыкладна ў 1932 годзе вядомым польскім скульптарам Бальбінай Світыч-Відацкай.

Асноўны фонд музея (2024) налічвае 1885 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 398 адзінак.

Экспанаты размешчаны у 3 залах.

10 лютага 2022 года ў музеі адкрылася новая экспазіцыя «Злачынствы фашызму. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У перыяд з восені 2024 па вясну 2025 года прыбралі бюст Касцюшкі, а замест экспазіцыі пра героя — зала генацыду беларускага народа[1].

Спасылкі

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya