Жак Вільрэ
Жак Вільрэ (таксама распаўсюджана імя Жак Віерэ; фр. Jacques Villeret, сапраўднае імя Жакі Буфрура, Jacky (Mohamed) Boufroura; 6 лютага 1951, Лош — 28 студзеня 2005, Эўрэ) — французскі кінаакцёр, комік. Вядомы дзякуючы фільмам «Суп з капустай», «Вячэра з прыдуркам». З 1972 года прымаў актыўны ўдзел у тэатральных пастаноўках у Парыжы, Рэймсе, Ліёне. Неўзабаве рэжысёр Іў Буасэ запрасіў яго зняцца ў фільме «Здарэнняў няма / R.A.S.». Затым у 1976 годзе ён зняўся ў фільме Клода Лелуша «Добры і злыя», удзел у якім стаў яго першай вялікай роляй у кіно і пачаткам шматгадовага супрацоўніцтва з рэжысёрам. Тыпаж Вільрэ — немудрагелісты таўстун, аматар віна — замацаваў за ім вызначанае жанравае амплуа, зрабіў яго акцёрам другога плана. Ён стаў адным з папулярных французскіх комікаў пасля фільма Клода Зідзі «Дурны, але дысцыплінаваны». У фільме «Суп з капустай» Вільрэ зняўся разам з легендай французскага кіно Луі дэ Фюнесам. Паралельна ён працягваў іграць у тэатры, дзе мог рэалізаваць сябе, адышоўшы ад вузкага амплуа. У 1998 годзе фільм з удзелам Вільрэ «Вячэра з прыдуркам» меў вялікі поспех і сабраў у Францыі дзевяць мільёнаў гледачоў. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia