Венсан Касель
Венса́н Касе́ль (фр.: Vincent Cassel; нар. 23 лістапада 1966, Парыж) — французскі акцёр, прадзюсар, кінарэжысёр і сцэнарыст. Уладальнік прэміі «Сезар». БіяграфіяВенсан Касель нарадзіўся 23 лістапада 1966 года ў Парыжы ў сям’і французскага акцёра Жан-П’ера Каселя. Сваю кар’еру акцёра ён пачаў у Нью-Ёрку, затым вярнуўся ва Францыю і некалькі гадоў працаваў у тэатры Жана-Луі Баро, дзе быў заняты ў некалькіх спектаклях. Для ролі Жака Мерына ў фільме «Вораг дзяржавы № 1» набраў 20 кілаграмаў. Захапляецца баявым мастацтвам капаэйра, што прадэманстраваў у фільме «Дванаццаць сяброў Оўшэна». Асабістае жыццёБыў жанаты з італьянскай актрысай Монікай Белучы. 12 верасня 2004 года ў Рыме ў іх нарадзілася дачка Дэва. У 2010 годзе ў сям’і Монікі і Венсана з’явілася другое дзіця, дзяўчынка, якую назвалі Леані. У жніўні 2013 года пара расталася. ФільмаграфіяАкцёр
Прадзюсар
Рэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды і намінацыі
Міжнародны кінафестываль у Валансьене
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia