Жалезніца горная
Жале́зніца горная[1] (Sideritis montana) — від кветкавых раслін з роду Жалезніца (Sideritis) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая[2] травяністая расліна з прамым або ўзыходзячым каля асновы, мякка апушаным сцяблом вышынёй 10—50[1] см. Лісце супраціўнае, апушанае, простае, лопасцевай або эліптычнай формы, з падоўжнымі жылкамі, пераходзячымі ў зубчыкі з шыпікам. Верхняе лісце амаль сядзячае, астатняе — на кароткіх чаранках. Кветкі двухгубыя, светла-жоўтага колеру з чырванаватым адгінам, у шматлікіх кальчаках (пераважна па 6 кветак), сабраных у доўгія перарывістыя несапраўдныя каласы. Плод — 4 гладкія арэшкі. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), Еўропе, Сярэдняй Азіі, Пакістане[3]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца як рэдкі заносны заносны від, адзначаны ў Полацку[1]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезатроф[2]. Расце ў горных стэпах, сухіх горных лугах, камяністых россыпах, скалах, чыгуначных насыпах, каля дарог, на пашах і пустках. Цвіце ў чэрвені—верасні. ПадвідыГаспадарчае значэннеЛекавая расліна[2]. Атрутная для коней[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia