Верасень
![]() Верасень — дзявяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён. У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва верасня — вресень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр), і канчаткова — верасень.[3] Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай September, якая паходзіць ад septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia