Жардзяжжа
Жардзя́жжа[1] (трансліт.: Žardziažža, руск.: Жердяжье) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавета. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Лагойскага раёна. Праз вёску праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск М3, якая звязвае Жардзяжжа з вёскай Забор'е і аграгарадком Замасточча. Мясцовыя дарогі звязваюць Жардзяжжа з вёскамі Пячное і Востраў. Аўтамабільная дарога ад Жардзяжжа вядзе да мемарыяльнага комплекса «Дальва». У кіламетры на поўнач ад Жардзяжжа працякае рэчка Падвейна. Гістарычная звесткаУ канцы XVIII ст. веска і фальварак Жардзяжжа належалі да ўласнасці шляхціцаў Валовічаў. Паводле рэвізіі 1811 г., вёска мела 49 душ мужчынскага полу, з'яўлялася уласнасцю прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча. У склад Лагойскага раёна вёска ўвайшла з 25 снежня 1962 г. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia