Жарновец мяцёлчаты
Жарновец мяцёлчаты[1], Мятліца[2] (Cytisus scoparius), — куст 50-200 см вышыней з трайчатым ніжнім і суцэльным верхнім лісцем. Галіны парасткападобныя, кантаваныя, голыя, на час плоданашэння амаль бязлісцевыя. Кветкі на доўгіх ножках, адзінкавыя ў пазухах лісця, светла-жоўтыя. Цвіце ў маі — пачатку чэрвеня. Расце на раўніне, часткова ў перадгор’і. Значэнне і выкарыстаннеФармакалагічныя ўласцівасціУ зялёных частках і ў насенні расліны ўтрымліваецца да 1 % алкалоіду спартэіну, што ўжываецца як слабы мачагонны сродак пры праблемах сэрца. Прэпараты з жарноўцу ўжываюць пры лячэнні сэрца і нырак. Дэкаратыўныя ўласцівасціЖарновец мяцёлчаты культывуецца ў парках Украіны. Ён досыць марозаўстойлівы, святлалюбны, сярэдне патрабавальны да ўрадлівасці глеб, у першыя гады расце хутка. Добра размнажаецца насеннем. Прыдатны для дэкаратыўных, курцінных пасадак у парках, садах і на лужках у зялёных зонах[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia