Жаўтнэвэ (Львоў)
Жаўтнэвэ[1] (укр.: Жовтневе) — пасёлак сядзібнай забудовы на тэрыторыі мясцовасці Лэвандзіўка ў Залізнычным раёне Львова. Пабудаваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў архітэктарамі М. Вендзіловічам, Л. Цімчанка і Г. Шведскім-Вінецкім. Агульная характарыстыкаГенплан будаўніцтва пасёлка быў распрацаваны ў 1958 годзе. Для забудовы раёна выкарыстаны найлепшыя конкурсныя праекты аднапавярховых з мансардамі і двухпавярховых блокавых дамоў на дзве кватэры. Дамы мелі плоскія дахі, вуглавыя закругленыя балконы. Прататыпам для стылізацыі сталі архітэктурныя формы «буржуазнай Польшчы». Але гэта было раскрытыкавана і асуджана мастацтвазнаўцамі М. Цапенкам і М. Іванчанкам, таму праект хутка згарнулі. Паўночная мяжа — вул. Кузнярыўка, паўднёвая — вул. Левандзіўская, заходняя — Левандзіўскі парк, а усходняя мяжа — Левандзіўскае возера. Паблізу пасёлка праходзіць тралейбусны маршрут № 32. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia