Журавель (танец)
Журавель — беларускі танец-гульня, дзе галоўным персанажам выступаў «журавель». Некалькі дзяўчат танчаць, іншыя ахоўваюць іх ад «жураўлёў» (хлопцаў), спяваюць:
Калі хлопцы лавілі дзяўчат, спявалі ўсе разам:
У іншым варыянце выканаўцы павольна падымаюць то правую, то левую нагу, імітуючы крокі жураўля. У цэнтры круга ходзіць хлопец — «журавель». Калі пары круцяцца, «журавель» імкнецца вырваць якую-небудзь дзяўчыну з рук кавалера. Дзяўчаты спяваюць:
Калі дзяўчаты закрычаць: «Хапай, журавель!» — Ён павінен схапіць дзяўчыну за руку і станцаваць з ёй адзін круг. «Жураўлём» у крузе застаецца хлопец без пары. Вядома і гульня «У жураўля», у якой дзеючымі асобамі выступалі «маці», «журавель» і «дзеці». «Маці» размаўляе з «жураўлём», які хоча злавіць і з'есці «дзяцей». «Жураўль» хапае «дзяцей», яны ловяць злодзея і дзяўбуць яго пальцамі па верхавіне. Тое ж робяць і з «маці», калі яна не зберагла «дзяцей». У танцах і гульнях пра жураўля праяўляюцца старажытныя вераванні ў культ птушак (жывёльны татэмізм). Па назіраннях Н. Н. Нікольскага, на Палессі журавель лічыўся «падаўцам усякага дабра»[1]. На тэатральнай сцэнеУ 1922 годзе К. А. Алексютовіч уключыў элементы «Жураўля» ў танцы ражаных для спектакля «Машэка» па п'есе Е. Міровіча. Танец быў зроблены ў гульнявым плане, галоўную ролю ў танцы выконваў Г. Ю. Грыгоніс[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia