Жывая спадчына Беларусі«Жывая спадчына Беларусі» (англ.: Living Heritage of Belarus) — найменне Беларускага нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама адпаведнага Інтэрнэт-партала, на якім гэты Інвентар размешчаны. Нацыянальны інвентар «Жывая спадчына Беларусі» быў створаны ў 2014 г. камандай экспертаў Інстытута культуры Беларусі, пры кансультацыйнай і фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА. Ён уяўляе сабой базу даных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС), якія былі вылучаны пры непасрэдным удзеле іх носьбітаў і выканаўцаў — супольнасцей, груп, асобных людзей, а таксама экспертаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, а затым, па рашэнню Беларускай навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Асноўнай мэтай Нацыянальнага інвентару з’яўляецца забеспячэнне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны і яе ўстойлівага развіцця, падтрымка носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны; уключэнне нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў сферу рэгіянальнай палітыкі. Базавыя прынцыпыНацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі:
Крытэрыі інвентарызацыі
Структура інвентаруУсе элементы НКС у базе даных Інвентару размеркаваныя па катэгорыям і ў адпаведнасці з геаграфічнай лакалізацыяй. Сярод вылучаных катэгорый: выканальніцкія мастацтвы; вусныя традыцыі і формы выражэння; светапогляд людзей і міфалогія; традыцыйныя рамёствы і кулінарыя, традыцыйныя цырымоніі, а таксама — практыкі захавання НКС. Адпаведна і пошук можна весці па катэгорыям ці згодна з тапаграфіяй, альбо непасрэдна — у раздзеле Інвентару. На сайце Інвентару[2], які з’яўляецца даволі значным інтэлектуальным і адукацыйным рэсурсам, акрамя ўласна Інвентару НКС, размешчаны навіны, якія пастаянна аднаўляюцца, актуальны каляндар падзей, звязаных з НКС, розныя інфармацыйныя рэсурсы, публікацыі і метадычныя рэкамендацыі, а таксама — шмат фота і відэа. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia