Інстытут культуры Беларусі |
Дата заснавання |
2010 |
Тып |
інстытут[d] |
Сайт |
inbelkult.by |
Інстытут культуры Беларусі (Інбелкульт) — колішняя дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых у Беларусі. Забяспечвала павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў у сферы культуры[1]. Размяшчаўся ў Мінску па вуліцы Каліноўскага, 12[2].
Гісторыя
Інбелкульт створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2010 г. № 1263 «Аб рэарганізацыі ўстановы адукацыі „Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“ і стварэнні дзяржаўнай установы адукацыі „Інстытут культуры Беларусі“» і на падставе загаду Міністра культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. № 131[1].
Інбелкульт, створаны на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, выведзенага са складу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, з’яўляўся правапераемнікам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры (БелДІПК). БелДІПК дзейнічаў з 1991 года, а ў канцы 2007 годзе далучаны да ўніверсітэта і рэарганізаваны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў[1].
Інбелкульт пачаў сваю самастойную дзейнасць 13 снежня 2010 года[1].
У 2012 годзе выдадзены два нумары часопіса «Веснік Інстытута культуры Беларусі»[3], выдаваўся буклет «Еўрапейскія Дні Спадчыны ў Беларусі» (2012—2013)[4], гадавы агляд культуры (2013), манаграфія «Культура Беларусі: 20 год развіцця (1991—2011)» (2012)[5].
У 2014 годзе супраць рэктара Канстанціна Рамішэўскага распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару ў памеры 2000 долараў ЗША[6].
Інстытут культуры Беларусі ліквідаваны 21 жніўня 2017 года[7].
Кірункі дзейнасці
Дзейнасць Інбелкульта ажыццяўлялася па двух асноўных кірунках[1]:
- распрацоўка і рэалізацыя адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у сферы культуры;
- навукова-метадычная і інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі і арганізацый сферы культуры Беларусі, а таксама рэалізацыя задач, накіраваных на інфармацыйна-аналітычнае і арганізацыйна-практычнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры.
Сферы інтарэсаў супрацоўнікаў[1]
- даследаванне праблем дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры і розных напрамкаў развіцця сферы культуры;
- навукова-метадычнае забеспячэнне ўстаноў культуры ў такіх галінах як музейная дзейнасць, ахова гісторыка-культурнай спадчыны, сацыякультурная дзейнасць, традыцыйная культура і прафесійнае мастацтва, аматарская творчасць, падтрымка таленавітай моладзі, укараненне адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс у сістэме дадатковай адукацыі дарослых і дзейнасць арганізацый культуры;
- навукова- і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і дзіцячых школ мастацтваў;
- арганізацыя міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, семінараў, выставак.
На базе Інбелкульта ажыццяўляліся[1]:
- суправаджэнне дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
- забеспячэнне работы Сакратарыята Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковае і культурнае абарачэнне нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі (Камісія па рэстытуцыі);
- навукова-метадычнае суправаджэнне работы Рэспубліканскага савета дырэктароў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці;
- арганізацыя і правядзенне кваліфікацыйнага экзамену на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічным работнікам ДШМ і УССА сферы культуры;
- дзейнасць галіновай службы інтэлектуальнай уласнасці ў сферы культуры.
Інфармацыйныя рэсурсы
У Інбелкульце былі распрацаваны і падтрымліваліся ў актуальным стане 4 інфармацыйныя рэсурсы[1]:
4 інфармацыйныя рэсурсы знаходзіліся ў стадыі фарміравання[1]:
- банк даных слухачоў сістэмы бесперапыннай прафесійнай адукацыі сферы культуры;
- архіў беларускага замежжа;
- рэестр музеяў Рэспублікі Беларусь;
- база даных народных промыслаў і рамёстваў.
Кіраўніцтва
Станам на 2014 года:
Выданні
- Культура Беларусі: 20 год развіцця (1991—2011): [манаграфія] / С. П. Вінакурава К 90 [і інш.]; навук. рэд. І. І. Крук. — Мінск: Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 327 с. : іл. ISBN 978-985-7045-06-8
Зноскі