Жызель Казадсю
Жызель Казадсю (фр.: Gisèle Casadesus; 14 чэрвеня 1914[1][2][…], XVIII акруга Парыжа[3] — 24 верасня 2017[4][5][…], XVIII акруга Парыжа[3]) — французская актрыса. БіяграфіяНарадзілася ў XVIII акрузе Парыжа ў сям’і кампазітара Анры Казадэзюса і арфісткі Мары-Луіз Беетз. Яе брат, Крысціян Казадсю, таксама быў акцёрам. У 1934 годзе, пасля заканчэння Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва, далучылася да трупы Камедзі Франсэз. У тым жа годзе выйшла замуж за акцёра Люсьена Паскаля, ад якога нарадзіла чацвярых дзяцей, двое з якіх (Жан-Клод Казадэзюс і Даменік Пробст) пайшлі па шляху дзеда і сталі музыкантамі. Прызнанне публікі і пахвалы крытыкаў актрыса атрымала за свае шматлікія ролі ў Камедзі Франсэз. З 1943 года Казадсю таксама рэгулярна здымаецца ў кіно і на тэлебачанні. (1974), «Верная жанчына» (1976), «Мужчына і жанчына: спосаб прымянення» (1996), «Дзеці прыроды» (1998), «Замкнёнае кола» (2009), «Чысты ліст» (2010), «Жанчына і мужчыны» (2010). 29 сакавіка 2013 года актрысе было прысуджана званне вялікага афіцэра ордэна Ганаровага легіёна, крыжа ордэна Ганаровага легіёна. У 2003 годзе была ўдастоена ганаровай прэміі «Мальер» за сваю шматгадовую акцёрскую кар’еру. Фільмаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia