Заанежжа
Заане́жжа (руск.: Заоне́жье) — гістарычная назва тэрыторыі Заанежскага паўвострава і прылеглых да яго астравоў Кіжскіх шхераў у паўночна-ўсходняй частцы Анежскага возера. Адміністрацыйна тэрыторыя Заанежжа ўваходзіць у склад Мядзвежагорскага раёна Рэспублікі Карэлія. Геаграфія і геалогіяЗаанежскі паўвостраў абмываецца з паўночнага ўсходу водамі Павянецкага заліва, з поўдня — залівамі Малога і Цэнтральнага Анега, з захаду — залівам Вялікае Анега. На тэрыторыі Заанежжа знаходзіцца звыш 500 астравоў Кіжскіх шхераў, найбуйнейшыя з іх — Вялікі Клімянецкі, Вялікі Лелікоўскі, Аленевыя астравы. Глебы паўвострава сфарміраваны карбанатнымі і шунгітазмяшчальнымі пародамі, якія з'яўляюцца натуральным адсарбентам для азёрнай вады і асноўным кампанентам «заанежскага чарназёму». Павышаная ўрадлівасць глеб Заанежжа, з пачатку асваення тэрыторыі Карэліі, прыцягвала сюды земляробаў. ГісторыяПерыяд першапачатковага асваення Карэліі, у тым ліку і Заанежжа, адбываўся ў эпоху мезаліту[2](магільнік на востраве Паўднёвы Аленевы). У X—XIII стст. першабытныя сямейна-радавыя групы саамаў змянілі прыбалтыйска-фінскія плямёны — сённяшнія вепсы, карэлы і фіны. З XV стагоддзя тэрыторыя Заанежжа ў складзе Абанежскай пяціны Наўгародскіх зямель Маскоўскага княства, асвойваецца рускімі перасяленцамі. Да пачатку XX стагоддзя тэрыторыя Заанежжа з'яўлялася самай густанаселенай тэрыторыяй Алонецкай губерні. Славутасці![]() Помнікі архітэктуры, гісторыі, гістарычныя паселішчы на тэрыторыі Заанежжа:[3]
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia