Забудова вуліцы Маскоўскай (Глыбокае)
Забудова вуліцы Маскоўскай — забудова ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Будынкі адносяцца да ўзораў гістарычнай забудовы горада, што фарміраваліся ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя і з’яўляюцца аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны. Захаваліся дамы № 2, № 3, № 4. Дом № 2На скрыжаванні вуліц Маскоўскай і Леніна. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя як жылы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з вальмавым дахам. Зрэзаны вугал дома на скрыжаванні вуліц вылучаны балконам над уваходным праёмам. Падоўжаны галоўны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі. Планіроўка прыстасавана для прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Дом № 3Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў як жылы. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з вальмавым дахам. З плоскасных фасадаў дэкарыраваны толькі галоўны. Сродкамі цаглянай фігурнай кладкі створаны карнізы з кранштэйнамі, фігурныя сандрыкі лучковых акон, філёнгі, лапаткі. Дом № 4Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя як жылы. У міжваенны перыяд гэты дом належаў глыбоцкаму яўрэю Янкелю Краўту. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з чатырохсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную будову з цэнтральным уваходам. Лучковыя праёмы абрамлены плоскімі ліштвамі, прамавугольнымі нішамі і філёнгамі. Рытм фасада ствараюць лапаткі ў прасценках. Дом падзелены на 2 палавіны; прыстасаваны пад аптэку. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia