Вольнае Глыбокае

«Вольнае Глыбокае»
№ 32 (800) 6 жніўня 2015 г.
Тып газета
Фармат А3
Выдавец Прыватнае прадпрыемства «Дарога на Вільню плюс»
Галоўны рэдактар Уладзімір Скарабатун
Штатныя карэспандэнты 4 (2015)
Заснавана 24 снежня 1994
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць штотыднёвая
Галоўны офіс Глыбокае, Сцяг Беларусі Беларусь
Тыраж 1900 (жнівень 2015)
ISSN 0233-433X
Вэб-сайт vglybokaye.by

«Вольнае Глыбокае» — рэгіянальная беларуская штотыднёвая газета, выходзіла з 1994 да 2021 года ў Глыбокім на беларускай і рускай мовах.

Першапачаткова газета выходзіла як орган Глыбоцкай суполкі БНФ. Галоўны рэдактар і выдавец Уладзімір Скрабатун, вядомы глыбоцкі краязнаўца і дзеяч.

Газета асвятляла культурныя падзеі Глыбоцкага краю, друкавала навіны, шмат увагі прысвячала мясцоваму краязнаўству. Уваходзіць у склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

Гісторыя

Апошні нумар выйшаў у снежні 2020 года. Выданне закрылася з-за фінансавых цяжкасцей[1].

Вясной 2025 года, па інфармацыі Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ), прайшлі допыты рэдактараў рэгіянальных выданняў: Валянціна Сысоя з газеты «Вечерний Бобруйск», Анатоля Санаценкі з партала Babruisk.info, Уладзіміра Скрабатуна з газеты «Вольнае Глыбокае» і Галіны Буднай з газеты «Узгорак», якія былі абвінавачаны ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад пасольства Германіі «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію»[2][3].

Крыніцы

  1. racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
  2. Немецкая "заказуха" в белорусских СМИ: как Германия проплатила рекламу у экстремистских изданий. You-Tube «Телеканал ОНТ» (28 мая 2025).
  3. reform.news. Силовики пришли к сотрудникам региональных изданий Бобруйска, Глубокого и Горок (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (28 мая 2025). Праверана 30 мая 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya