Загальскі сельсавет (Хойніцкі раён)
Зага́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Загалле. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Клеўскі (Кліўскі) сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Клявы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паташынскага нацыянальнага польскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Загалле, сельсавет перайменаваны ў Загальскі. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Барысаўшчынскага сельсавета[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia