Плошча паверхні возера 0,92 км². Даўжыня 2,46 км, найбольшая шырыня 0,64 км, даўжыня берагавой лініі 8,22 км. Найбольшая глыбіня 21,8 м, сярэдняя 5,5[2] м. Аб’ём вады ў возеры 5,05 млн м³. Мінералізацыя каля 280[2]мг/л. Празрыстасць да 1,6[2] м. Плошча вадазбору 68,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Вышыня схілаў катлавіны 5—12 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы — сплавінныя. Дно возера складанай будовы, пясчанае каля берагоў, глыбей — глеістае (гумусаванаягліна[2] ). Зона мелкаводдзя вузкая. На возеры востраў плошчай 0,9 га. Праз возера працякае ракаСпорыца і злучае Задзеўскае з возерам Думбля.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць пашыраецца да 60 м ад берага возера і да глыбіні 2,3 м.
↑ абвгЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 319. — 522 с. — 10 000 экз.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 319. — 522 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.(руск.)