Заднеязычныя зычныя

Заднеязычныя зычныя (таксама заднянёбныя, мякканёбныя, веля́рныя (ад лац.: velaris, от velum — завеса) — зычныя, утвараемыя падняццем задняй часткі спінкі языка да задняга (мяккага) нёба ці да задняй часткі цвёрдага нёба.

8 — заднеязычныя

У беларускай мове да заднеязычных адносяцца зычныя г, к, х, а таксама змычны г.[1]

У Міжнародным фанетычным алфавіце адрозніваюцца наступныя велярныя зычныя:

МФА Апісанне Прыклад
Мова Арфаграфія МФА Значэнне
Глухі велярны выбухны Беларуская кот [kot] кот
Звонкі велярны выбухны Беларуская гузік [ˈɡuzik] гузік
Глухі велярны фрыкатыўны Беларуская мох [mox] мох
Звонкі велярны фрыкатыўны Беларуская

Грэчаская

горад

γάλα

ɣorat]

ɣala]

горад

малако

Велярны апраксімант Іспанская pagar[a] [paɰ] плаціць
Глухі лабіявелярны апраксімант Англійская which[b] [ʍɪtʃ] які
Звонкі лабіявелярны апраксімант Англійская witch [wɪtʃ] вядзьмарка
Велярны насавы Англійская ring [ɹɪŋ] пярсцёнак
Велярны бакавы Цэнтральная вагі aglagle [aʟaʟe] галавакружэнне

Заўвагі

  1. Міжгалосны g у іспанскай мове, часта апісваемы як вельмі слаба вымаўляемы звонкі велярны фрыкатыўны.
  2. У некаторых дыялектах, якія размяжоўваюць which і witch.

Крыніцы

  1. Падлужны, А. І. Артыкуляцыі заднеязычных зычных гукаў. — Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1989. — С. 54-55.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya