Звонкі велярны выбухны зычны
Звонкі велярны выбухны — зычны гук, які часта сустракаецца ў многіх мовах. Гэты гук пазначаецца знакам ɡ у Міжнародным фанетычным алфавіце і g у сістэме X-SAMPA. Прыклады
У беларускай мовеУ старабеларускай мове перадаваўся пісьмова двузнакам «кг» пры транслітарацыі лацінскае літары «G». Сёння — рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот — [ан'эɡдо́т]). Яго глухі адпаведнік — voiceless velar plosive (глухі велярны выбухны, [к]). Гук г выбухное мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле «Гукаў беларускай мовы», розніца паміж [γ] (г фрыкатыўным) і [г] (г выбухным) не мае фаналагічнага значэння. Для перадачы выбухнога [г] у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча ўвайшоў знак Ґ. Але вымаўленне [г] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 года[1]. У класічнай беларускай лацінцы дапускацца факультатыўнае выкарыстанне літары «g» для абазначэння гуку. У сучаснай сістэме транслітарацыі літарамі лацінскага алфавіта гук ніяк не абазначаецца. Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення запазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield — [гарфілд] ці [γарфілд]. Этымалагічны
Узнікае фанетычным шляхам
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia