Закальное
Закально́е[1] (трансліт.: Zakaĺnoje, руск.: Закальное) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета. ГісторыяНазва паходзіць ад кельніка — печы для абпалу цэглы і керамічнага посуду. Мясцовасць заселена са старажытнасці, за 0,2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Шведскія магілы, захаваліся 16 насыпаў вышынёй 2—2,5 м, дыяметрам 7—9 м, каля асновы іх відны раўкі; 4 насыпы вышынёй 0,8—2 м, дыяметрам 4 м знаходзяцца побач, на могілках. Закальное належала Радзівілам, потым Вітгенштэйну. У сярэдзіне XIX ст.[удакладніць: камент.] Закальноўскім маёнтку Вітгенштэйна было 3189 дзесяцін зямлі, 322 чалавекі (157 мужчын і 165 жанчын). На сялянскі двор прыпадала 10 дзесяцін ворнай зямлі і 2 дзесяціны сенакосу. Быў сядзібны дом (пабудаваны ў 1824), вінакурня, конны млын, валоўня, аўчарня, піцейны дом. У пачатку XX ст. у маёнтку Закальное 16 двароў і 124 жыхары. У мясцовай школе вучылася 8 дзяцей, іх навучаў Іосіф Гог, пазней — святар Пётр Акаловіч і настаўнік Карп Шабернік. У 1917 годзе 164 двары, 1084 жыхары У 1962 годзе 128 двароў, 488 жыхароў. 15 кастрычніка 1976 года да вёскі далучаны пасёлак Шапёнаўка[2], у 1978 годзе да вёскі — пасёлак Грудок[3]. Фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа (у 1995/1996 навучальным годзе — 103 вучні). Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia