Заляцанне
Заляцанне — паводзіны чалавека і жывёл, якія папярэднічаюць спараванню. РоліЗвычайна актыўным бокам пры заляцанні з’яўляецца самец, а пасіўнай — самка. Гэта звязана з тым, што самка ўяўляе вялікую каштоўнасць як адказная за развіццё нашчадкаў. У традыцыйных чалавечых грамадствах, як правіла, актыўны мужчына; праява занадта вялікай энергіі ў гэтым дачыненні жанчыны ці мужчына, які не жадае заляццання, асуджаюцца. Толькі ў некаторых сучасных грамадствах (еўрапейскім і паўночнаамерыканскім) жанчыне дазволена выступаць у якасці ініцыятара заляцання. Пры полігамных адносінах, самец падчас заляцання зацікаўлены ў найхутчэйшым спараванні, каб перайсці да наступнай самкі, у той час як самка імкнецца павялічыць перыяд заляцання, каб выбраць вартага самца з многіх варыянтаў. ФункцыіГалоўная задача заляцання — дапамагчы самцы выбраць найбольш здаровага і моцнага самца яе віду. Акрамя гэтага, заляцанне прымушае самку і самца ўзгадняць свае дзеянні ў час спаравання і паскарае гарманальнае развіццё самкі. |
Portal di Ensiklopedia Dunia