Замак Лінца
![]() ![]() ![]() Замак Лінца (Лінцскі замак, Лінцэр Шлос, ням.: Linzer Schloss) — сярэднявечная крэпасць у горадзе Лінц, якая стаіць на беразе Дуная. ГісторыяПершыя па часе пабудовы паўсталі, верагодна, у VIII стагоддзі. Замак упершыню згадваецца ў 799 годзе. З 1477 года замак на працягу васьмі гадоў быў рэзідэнцыяй імператара Фрыдрыха III, які грунтоўна яго перабудаваў. У 1600 года падчас праўлення караля Рудольфа II замак быў перабудаваны і пашыранын па праекце галандскага архітэктара Антона Муйса. У 1800 годзе замак быў пашкоджаны моцным пажарам. У часы Напалеонаўскіх войнаў служыў лякарняй, з 1811 года выкарыстоўваўся як турма, у 1851—1945 гады — як казарма. У 1953—1963 гады замак рэканструяваны, пасля чаго на яго тэрыторыі размясціўся Зямельны музей Верхняй Аўстрыі, экспанаты якога распавядаюць аб культуры гэтага рэгіёну. Будынкі, якія захавалісяУ цяперашні час захаваліся фрагменты сярэднявечных пабудоў — некалькі бастыёнаў, фрагменты сцен і брамы:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia