Замкавая вуліца (Ліда)
За́мкавая вуліца — вуліца ў гістарычным цэнтры Ліды, адна з найбольш старажытных ў горадзе. Праходзіць ля сцен Лідскага замка, з поўдня і захаду. Канфігурацыя вуліцы істотна змянілася ў 2010 годзе[1]. Яна злучае праспект Перамогі з вуліцай Савецкай, з 2023 года пешаходная. Захаваўся фрагмент жылой забудовы пачатку XX ст., у якім увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі гэтага перыяду. Няцотны бокЛідскі замак мае адрас: вуліца Замкавая, 1. Узведзены ў XIV ст. па ініцыятыве князя Гедыміна. Адноўлены ў кан. ХХ — пач. ХХІ ст. ![]() Дом № 3 насупраць замкавай сцяны. Пабудаваны з цэглы. Размешчаны адасоблена. Двухпавярховы аб’ём блізкі ў плане да прамавугольніка, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада — лоджыя, дзе размешчаны двухкалонны порцік. Паміж калонамі выступае балкон з ажурнай каванай агароджай. Сцены будынка завершаны карнізам, у сярэдзіне якога трохвугольны франтон порціка. Тарцовыя фасады завершаны шчытамі. Кожны паверх дома папярэчнай сцяной і лесвічнай клеткай падзелены на 4 кватэры. Тут знаходзяцца гандлёвыя ўстановы. ![]() Дом № 5 пабудаваны з цэглы як жылы. Размяшчэнне дома абумовіла складаную канфігурацыю яго плана — шматграннік са скругленым вуглом. Двухпавярховы аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Фасады маюць плоскаснае вырашэнне, пазбаўлены дэкору. Планіроўка зменена. Дом — помнік жыллёвай архітэктуры з рысамі канструктывізму. Тут знаходзяцца гандлёвыя ўстановы. ![]() Дом № 7 пабудаваны з цэглы. У 1939-41 тут жыў Валянцін Таўлай, паэт, грамадскі дзеяч, рэдактар газеты «Уперад». У 1965 на доме ўсталявана мемарыяльная дошка. У будынку размяшчаецца літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Цотны бокДом № 2 — пабудаваны ў пач. XX ст. У першай палове 1920-х гадоў будынак быў набыты для Лідскага магістрата, і тут да 1939 года працавалі адміністрацыя і бургамістры горада, засядала гарадская рада. Пацярпеў у вайну. У 1947 годзе яго адрамантавалі, але пры гэтым ён страціў усе ўпрыгажэнні і быў атынкаваны. З таго часу гэта жылы дом. ![]() Дамы № 4, 6 — інтэрнат і адміністрацыйны корпус будаўнічага трэста, узведзены ў другой палове ХХ ст. Дом № 8 пабудаваны з цэглы як жылы. Размешчаны адасоблена. Двухпавярховы, вырашаны ў выглядзе кампактнага аб’ёму з двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны фасад шырокім поясам падзелены на два ярусы. Ідэнтычна вырашаны і дваровы фасад. Тарцы будынка завершаны шчытамі. Тут размешчаны адміністрацыйныя ўстановы. Помнік ГедымінуПомнік Гедыміну, вялікаму князю літоўскаму, заснавальніку Лідскага замка, пастаўлены ў скверы на плошчы 600-годдзя Ліды, на рагу вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны замка ў 2019 годзе. ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia