Савецкая вуліца (Ліда)
Савецкая вуліца (руск.: Советская улица) — вуліца ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці Беларусі. ГісторыяАдна са старэйшых вуліц горада. Археолагі вызначылі, што культурны слой тут дасягае 2,5 метра (каля музычнага каледжа)[1]. Гістарычна Віленская-Замкавая была галоўнай вуліцай вузкай сялібнай тэрыторыі, заціснутай паміж двума рэкамі, і паўтарала абрысы водападзелу, ідучы ад замка (1320-1330-я) каля зліцця рэк[2] у кірунку да Вільні, ад якога і пайшла назва. Упершыню назва Віленская згадваецца 20 верасня 1674 г., калі лідская мяшчанка Соф’я Івашкевіч падарыла манахам-кармелітам палову пляца на вуліцы[3]. У канцы XVIII ст. склаліся чатыры папярочныя вуліцы рознай ступені развітасці, якія адыходзілі ў бакі ад галоўнай вуліцы. Па Віленскай вуліцы склаўся кампактны двухцэнтрава лінейны грамадскі цэнтр, абумоўлены камунікацыяй паміж дзвюма плошчам: галоўнай гандлёва-адміністрацыйнай шматвугольнага абрысу і культурна-гандлёвай трохвугольнай перад замкам. Уздоўж вуліцы быў созданы рад манументальных збудаванняў, якія адрозніваліся цеснай згрупаванасцю[2]. З поўдня на поўнач па вуліцы размяшчаліся фарны Крыжаўзвіжанскі касцёл (1747—1770), касцёл Дзевы Марыі (другая палова XVIII ст.) і кляштар кармелітаў, ратуша (XVIII ст.), сінагога (XVIII ст.), базыльянская царква з манастыром (XVIII ст.), касцёл Святога Іосіфа (1797—1825)[2]. Да 1824 г. Віленская была выбрукавана каменем[4]. Пажар 23 жніўня 1842 года ў Лідзе ўзнік з-за перагрэву печы ў яўрэйскай лазні. У выніку згарэлі касцёл піяраў, школьны двор, частка дамоў каля Рыначнай плошчы і 43 дамы ўздоўж вуліцы Віленскай, паводле іншых звестак, згарэлі 80 яўрэйскіх дамоў і 40 хрысціянскіх, а таксама павятовая драўляная паштовая кантора[1][5]. На плане горада, складзеным пасля пажару, бачна, што гарадская тэрыторыя прасунулася на поўнач уздоўж Віленскай дарогі[1]. У сярэдзіне XIX стагоддзя, па ўспамінах Мірона Браніслава Нарбута, Ліда гэта «адна доўгая вуліца Віленская, якая праходзіць па ўсёй даўжыні горада на працягу вярсты. Папярок іншая вуліца — Каменская, па баках вуліцы кароткія: Сенатарская і Крывая і, нарэшце, Рынак»[4]. 6 кастрычніка 1891 г. у Лідзе здарыўся пажар, у якім згарэла большая частка горада, практычна ўся яго цэнтральная частка. Хутка пасля пажару вуліца Віленская была забудаваная цаглянымі двухпавярховымі будынкамі, напершых паверхах якіх размясціліся крамы, майстэрні, закусачныяі г. д[1]. ![]() У пачатку ХХ стагоддзя Віленская была гандлёвым і прамысловым цэнтрам Ліды, на ёй размяшчаліся 206 прадпрыемстваў: майстэрні, аптэкі, пякарні, кафэ, кандытарскія, чайныя, корчмы, гасцініцы, кінематограф, банкірскія канторы, казначэйства, шматлікія крамы, склады і пошта. У 1913 г. працягласць вуліцы складала 2 км. Першыя паверхі будынкаў ад касцёла да сабора ўяўлялі сабой гандлёвы пасаж без даху працягласцю 400 м, другія паверхі былі жылымі. Унутры вузкіх выцягнутых да Лідзейкі і Каменцы двароў размяшчаліся заводы — медаварны, 2 піваварныя, 2 лесапільныя, чыгуналіцейны, цукерачная і тытунёвая фабрыкі, 2 друкарні[3]. У 1921 г. частка вуліцы Віленскай да чыгуначнага пераезду[6] была перайменавана ў вуліцу Сувальскага палка, названую ў гонар 41-га Сувальскага палка , які не пусціў у Ліду часці Чырвонай Арміі, якія ўцякалі пасля паражэння пад Варшавай у 1920 годзе[5]. У прастамоўі вуліца называлася проста Сувальскай[7]. На мяжы 1920-1930-х гадоў на вуліцы Сувальскай знаходзілася 20 галантарэйных крамаў, 14 з вырабамі тэкстыльнай прамысловасці, т.зв. мануфактура, 13 з таварамі спажывецкімі, 9 з т. зв. таварамі каланіяльнымі, 6 піўных, 5 крамаў з абуткам, 5 цукерняў, 3 кнігарні, 3 крамы з вяндлінамі (вэнджанасцямі), 3 з напоямі алкагольнымі, 2 з мэбляю і г.д., былі таксам 4 банкі. Яўгенія Ярмантовіч у сваёй кнізе «У цені замка Гедзіміна» (1995) апісвае вуліцу ў 1930-я гады: «Вуліца Сувальская была густа забудавана з абодвух бакоў. Паміж разнастайнымі крамамі і крамкамі амаль не было прамежкаў, так блізка суседнічалі яны паміж сабой. Стваралася ўражанне вялікага гандлёвага цэнтра»[8]. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР ў 1939 годзе атрымала назву Савецкая. У паваенны перыяд мерыдыянальны кірунак у планіроўцы горада быў прадстаўлены адной толькі Савецкай вуліцай. Такая сітуацыя захоўвалася да завяршэння праспекта Перамогі[9]. РазмяшчэннеДа скрыжавання з вул. Кірава арыентавана з паўдня на поўнач, пасля — з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Размешчана паміж праспектам Перамогі і ракой Лідзеяй. Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Замкавай і Грунвальдскай каля плошчы 600-годдзя Ліды і Лідскага замка, перасякае вуліцу Ленінскую, з ўсходу прымыкае вуліца Таўлая, з захаду — вуліца Кірава, далей перасякае вуліцы Міцкевіча, 8 Сакавіка, з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Фабрычная, завяршаецца за чыгуначнымі пуцямі скрыжаваннем з вуліцай Льва Талстога, пераходзячы ў вуліцу Свярдлова. Даўжыня вуліцы складае каля 1,8 км. ЗабудоваНяцотны бок
![]()
![]()
Цотны бок
![]()
![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia