Замчышча (Гарадок)

Славутасць
Замчышча
54°09′20″ пн. ш. 26°55′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадок
Дата пабудовы XIV стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000301шыфр 613В000301
Глобус Беларусі globustut.by/gorodok_mo/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замчышча — помнік абарончага дойлідства XIVXVIII стст. Размешчаны ў паўночнай частцы в. Гарадок (Маладзечанскі раён).

Апісанне

Знак на замчышчы
Фрагменты паліхромнай кафлі XIV—XVIII стст., здабытыя ў час раскопак гарадзішча ў 1989 годзе. Мінскі абласны краязнаўчы музей

Авальны ў плане дзядзінец (60х40 м), абкружаны з поўдня вадзяным ровам (шырыня 25—30 м), захаду і поўначы — магутным земляным валам (вышыня да 10 м). З усходу ў разрыве валу стаяла вежа (засталася круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м), якая ахоўвала ўезд у замак. Да ўваходу ў замак цераз роў быў перакінуты драўляны мост. На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Падчас раскопак знойдзеная кераміка XIV—XVIII стст., сярод якой вылучаецца паліваная кафля з раслінным арнаментам і выявай арла[1].

Комплекс збярогся часткова (засталіся валы, роў, падмуркі асобных будынкаў)[1].

Зноскі

  1. а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya