Заполле (Мастоўскі раён)
Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета. Знаходзіцца за 7 км ад Мастоў, за 56 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе P41 (Слонім — Парэчча). Праз Заполле цячэ рака Дубнiца, за 5 км ад вёскi Нёман. У вёсцы працуюць крама, амбулаторыя, МТФ «Заполле». Побач з вёскай — чыгуначны прыпынак Заполле. ГісторыяВядомая з XVI стагоддзя як сяло. Апісана ў «Пісцовай кнізе Гродзенскай эканоміі» 1558 года пад назвай Koniuchi[2]. У гэты час сяло складалася з трох частак. У кожнай з частак было 22 участкі. Згодна з рукапіснымі дакументамі спаленая ў пачатку XVIII стагоддзя ў час Паўночнай вайны. Жыхары перасяліліся на новае месца, якое знаходзілася каля ракі Дубніца, пабудавалі там новыя сядзібы. У вёсцы жылі дзяржаўныя сяляне. У 1795 годзе Кацярына II падарыла Заполле (105 душ мужчынскага і жаночага полу) стацкаму саветніку Шнізе. У XIX — пачатку XX стагоддзя — вёска Дубненскай воласці Гродзенскага павета, адносілася да Дубненскага праваслаўнага прыходу. З сакавіка 1921 года ў складзе Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе перайшла да БССР. З 12 кастрычнка 1940 года — у Дубненскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 года акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 57 жыхароў ваявалі на фронце, з іх 29 загінулі. На 2001 год дзейнічалі фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, магазін[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia