Запіскі Самсона Самасуя
«Запіскі Самсона Самасуя» — сатырычны раман беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя, напісаны ў 1929 годзе. Найбольш вядомы яго твор. Два першыя «скруткі» (часткі) апублікаваныя ў часопісе «Узвышша»[1]; пасля раман абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць»[2], у 1934 годзе аўтар рэпрэсаваны. Цалкам апублікаваны ў 1988 годзе ў часопісе «Полымя» №1. У 1990 годзе выйшла экранізацыя рэжысёра Уладзіміра Арлова «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя». Сюжэт«Запіскі» напісаныя ад асобы загадчыка культаддзела райвыканкама Самсона Самасуя, адсутнасць кампетэнтнасці якога кампенсуецца надзвычайнай актыўнасцю ў галіне арганізацыі культуры. Самасуй ладзіць абсурдныя культурныя мерапрыемствы, намагаючыся ў найхутчэйшы тэрмін «узняць узровень культуры» ў раёне, адначасна імкнучыся любымі сродкамі наладзіць уласнае прыватнае жыццё. У канцы рамана пасля выяўлення ў раёне мястэчка «трагладытаў» і скандальнай тэатральнай пастановы некампетэнтнага Самасуя падвышаюць і пераводзяць у акруговы культаддзел. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia