Узвышша (часопіс)
«Узвышша» — літаратурна-мастацкі часопіс («часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі») у 1927—1931 гадах, створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай «Узвышша», а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах[1]. ЗместНа старонках часопіса друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў сталі нацыянальнай класікай (раман «Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя, аповесці «Лявон Бушмар» К. Чорнага, «Ні госць ні гаспадар» Л. Калюгі, паэма «Кругі» У. Дубоўкі і інш.). Не меншую цікавасць і значнасць уяўляюць змешчаныя ў выданні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытанні і шукаліся спосабы развязання разнастайных праблем (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), звязаных з вызначэннем напрамкаў развіцця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваннем беларускай літаратурнай мовы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia