Заронава (возера)
Заро́нава, Заро́наўскае — возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне на мяжы з Шумілінскім раёнам (Віцебская вобласць). Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Віцебска ў басейне ракі Заронаўка (Шэ́вінка), за 12 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,1 км на поўдзень ад аграгарадка Заронава. Плошча паверхні Заронава складае 31,6 км², даўжыня 7,6 км, шырыня 1,05 км, даўжыня берагавой лініі 21,3 км. Плошча вадазбору — 147 км². Найбольшая глыбіня возера 13,5 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 23,11 млн м³. Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 21,3 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Падводная частка катлавіны падзелена на плёсы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5 да 10 м. Берагі возера пясчаныя, пясчана-галечныя, у залівах на захадзе і ўсходзе сплавінныя. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 3—5 метраў. На паўднёвым усходзе возера 5 астравоў агульнай плошчай 3 га. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі. У Заронава ўпадаюць 12[1] ручаёў (адным з іх злучана з возерам Княжно́) і выцякае рака Заронаўка. Уздоўж Заронава праходзіць аўтамабільная дарога Р114. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia